РАЗРАБОТКИ УРОКОВ ШУМО УЧИТЕЛЕЙ НАЧАЛЬНЫХ КЛАССОВ, ВОСПИТАТЕЛЕЙ ДОШКОЛЬНОГО ОБРАЗОВАНИЯ, ВОСПИТАТЕЛЯ

РАЗРАБОТКИ УРОКОВ И ЗАНЯТИЙ

Чалавек і свет, 2 клас

Брылевіч В.В.

Жывая прырода і чалавек

Тэма: Лекавыя расліны Беларусі

Мэта: Сфарміраваць у вучняў уяўленне аб лекавых раслінах, іх значэнне ў прыродзе і  ў жыцці чалавека.

Задачы  ўрока:

1.                Выпрацоўваць уменне распазнаваць  лекавыя расліны Беларусі;

2.                Замацаваць веды па тэме “Дзікарослыя кусты”;

3.                Садзейнічаць усведамленню навучэнцамі неабходнасці беражлівага станаўлення да раслін, захаванне правілаў збору лекавых раслін;

4.                Садзейнічаць выхаванню пачуцця здзіўлення і захаплення светам раслін.

Вучэбна-метадычнае забеспячэнне:Чалавек і свет. 2 клас: рабочы сшытак: дапам. для вучняў устаноў агул. сяр. адукацыі з беларус. мовай навучання/ Г.У. Трафімава,  С. А. Трафімаў. – Мінск : Аверсэв, 2018.-78 с.;

вучэбны дапаможнік.

Абсталяванне: аўдыёвідэаапаратура; ілюстрацыі.

Ход урока

1. Арганізацыйны момант.

На фоне гукаў з тэлеперадачы “У свеце жывёл”.

− Добры дзень, мае маленькія тэлегледачы. У эфіры  тэлеперадача  “Усвеце раслін”. І з вамі я, пастаянная вядучая Ніна Іванаўна.На нашай тэлеперадачы прысутнічаюць медыцынская сястра, карэспандэнт і фотакарэспандэнт газеты “Сонейка”.

2. Праверка дамашняга задання.

- Сёння мы з вамі адправімся ў падарожжа па прыродзе.

- Чытанне падрыхтаваным вучнем верша Л.Дайнека «Прырода вакол цябе».

-  Гутарка аб змесце верша.

- Але перад тым, як адправімся ў падарожжа вам, трэба атрымаць білет. А для гэтага вам неабходна выканаць заданніпа тэме “Дзікарослыя кусты” (рабочы сшытак с. 29-30).

Ацаніце сваю работу. Праверка тэста.

3.                Актуалізацыя ведаў і ўменняў вучняў.

Вы атрымалі білет у падарожжа. А што мы будзем даследаваць, вы даведаецеся з гульні “Чацвёрты лішні”.

бяроза, дуб, клён, журавіны

ружа, астра,гваздзіка, маліны

памідор, бурак, перац, трыпутнік

4. Мэтаматывацыйны этап.

- Можа,  хто здагадаўся, якая тэма нашага падарожжа?Паведамленне тэмы і мэты ўрока .

Сцэнка “Па зёлкі”.

5.                Вывучэнне новай тэмы.

Уступная гутарка “Раслінны свет”. Раслінны свет вельмі  багаты  і разнастайны і, безумоўна,  вельмі цікавы для вывучэння. А яшчэ раслінны свет часта называюць “зялёнай аптэкай”. З даўніх   часоў  замест  лекаў  нашы  продкі выкарыстоўвалі  лекавыя  расліны. Многія з такіх раслін і зараз выкарыстоўваюцца ў медыцыне для вырабу  лекаў. А людзей называлі траўнікамі.Вас чакае цікавая праца, і каб з ёю справіцца,  вы павінны ўважліва глядзець  і слухаць. Я ўпэўнена, што ў нашым лесе мы назбіраемпоўны кошык чароўных траў.

Гульня “Так ці не”, у якой мы ўспомнім правілы паводзін у лесе. І так, адпраўляемся ў дарогу.Здагадайцеся, што за расліна першая пападзе ў  наш кошык?

Маленькія паненачкі

Схаваліся ў цянёк,

Чырвоныя сукеначкі

  І беленькі пянёк. (маліны)

Сціслыя  паведамленні пра маліны (пра расліны расказваюць дзеці і кладуць расліну ў кошык).

На балоце там і тут

Кропелькі чырвоныя растуць.(журавіны)

Сядзіць на палачцы

У чырвонай кашульцы,

Брушка сыта

Камянямі набіта.( шыпшына )

Кладзём у кошык.

Стаяць у полі дзве сястрычкі:

Жоўтыя вочкі,

Белыя раснічкі.  (рамонкі)

 Калі нешта забаліць,

 Нават звер не выстаіць. 

 З якой жа траўкай піць настой?

З цуда-траўкай ...(зверабой)

Зверабой згубна дзейнічае на шкодныя мікраарганізмы.Таму з яго гатуюць лекі, якія дапамагаюць пры самых розныхзахворваннях страўніка, печані.Нездарма ў старажытнасці зверабой называлі травой ад 99 хвароб.

Фізкультхвілінка (вучні выконваюць рухі на фоне гукаў прыроды).

Выступленне медсястры (распавядае і дэманструе  фітарасліны).

Дослед над журавінамі. Работа ў групах. Вучні даследуюць: знешні выгляд, колер, смак. 1 група –будова расліны; 2 група –дослед над ягадай. 

Паведамленне настаўніка “Правіла збору лекавых раслін” (відэа “Купала”).

Работа ў парах.Складзіце  правілы збору лекавых раслін (рабочы сшытак с.32).Знайдзіце правілы нарыхтоўкі лекавых раслін у вучэбным дапаможніку суаднясіце і параўнайце іх з правіламі, якія склалі ў рабочым сшытку.Прэзентацыя работ.

  1. Праверка разумення вывучанага.

Віктарына “Назаві мяне па імені”.

- Пры лячэнні прастудных захворванняў выкарыстоўваюць напоі з чаго?..

- Трава ад 99 хвароб – гэта …

- Назавіце расліну, якая спыняе крывапацёк…

-  Ягада з кіслінкаю дапамагае пры лячэнні прастуды…

  1. 7. Замацаванне вывучанага.
  • Работа з вучэбным дапаможнікам с. 52. Зачытайце, аб чым гаворыць трыпутнік.
  • Наступная расліна, якая пападзе нам у кошык крываўнік. У перакладзе на рускую мову “тысячелистник”. Што за расліна, дзе расце, пры якіх хваробах выкарыстоўваецца, давайце знойдзем на старонцы 52 і зачытаем.
  • Мы назбіралі поўны кошык траў. Як мы можам назваць гэтыя травы адным словам?

- Як можна іх выкарыстоўваць?

- Што мы можам з іх прыгатаваць?

  1. Абагульненне і сістэматызацыя вывучаннага.

- А вы ведаеце, што такое фітабар? Увожу паняце “фітабар”.

Зараз і мы з вамі пабываем у фітабары. Кожная група павінна паспрабаваць на смак і адказаць на пытанне: З чаго напой?

Дзецям прапануюцца напоі: 1група – з маліны; 2 група – з журавін.

  1. Кантроль ведаў і ўменняў.

 Заданне 48 ( с. 31 рабочы сшытак). Ацаніце сваю работу. Правека.

  1. Інфармацыя аб дамашнім заданні.

С. 51 - 54, паведамленне пра лекавую расліну

  1. Падвядзення вынікаў.

 Гульня “Рэпарцёр” (карэспандэнт і фотакарэспандэнт класнай газеты “Сонейка” бяруць інтэрв’ю).

  • Як можна назваць расліны, якія знаходзяцца ў нашым кошыку?
  • Якія лекавыя расліны прысутнічаюць у нашым класе?
  • Для чаго можна выкарыстаць лекавыя расліны?
  • Што такое фітабар?
  • Як правільна збіраць лекавыя расліны?
  • Аб чым раскажаце бацькам?
  1. Рэфлексія.

З  дапамогай  журавінкі ацаніце свае веды, якія  вы атрымалі на ўроку.

Пакладзіце сваю ягадку ў адзін з трох  кошыкаў, калі  даведаліся:

сіні кошык - даведаўся новае; чырвоны кошык - прымяню веды ў жыцці; жоўты кошык - калі зможаце  расказаць сябру.

Наша тэлеперадача “У свеце раслін” падыходзіць да заканчэння.( На фоне гукаў з праграмы “У свеце жывёл”).

Ацэньванне работы вучняў на ўроку.

Жадаю вам быць здаровымі і ніколі не хварэць! Да новых сустрэч праз тыдзень!

 

свернуть