Аўтаматызацыя гука [с].
Паслухай і паўтары
- Прамыя склады і словы з імі:
Са - со - су - сы, со - су - сы - са, су – сы - са - со, сы - са - со - су.
Сад, сані, самакат, самалёт, сын, сок, сода, сад, сон, сом, Соня, суп, сумка, субота, сухі, аса, каса, вусы, пясок, посуд, сотня, мяса.
- Адваротныя склады і словы з імі:
Ас – ос – ус – ыс, ос – ус – ыс – ас, ус – ыс – ас – ос, ыс –ас – ос – ус.
Фокус, кактус, вус, подпіс, лес, нос, насос, какос, авёс, матрос, паднос, аўтобус, ананас, Дзяніс.
- Складавы рады са збегам зычных:
Ста – сто - сту- сты аст – ост –уст - ыст
Кса – ксо – ксу- ксы аск – оск – уск - ыск
Ска – ско – ску – скы акс – окс – укс – ыкс
Спа – спо –спу - спы асп – осп – усп – ысп
Сма – смо - сму- смы асм – осм – усм – ысм
Сна – сно – сну – сны асн – осн – усн - ысн
Пса – псо – псу – псы апс – опс – упс – ыпс
- Словы са збегам зычных:
Статак, стадыён, скокі, слон, святлафор, спадарожнік, сваяк, студзень, студэнт, стол, стул, свабода, спакой, смак, капуста, месца, пусты, Мінск, схаваны, усход, небяспечны, поспех, мост, хвост, хакеіст, баяніст, куст.
- 5. Аўтаматызацыя гука С у словазлучэннях:
Высокая сасна, сталёвы насос, пасажыры аўтобуса, склад слова, сасновы лес, пасадка сосен, спуск самазвала, пусты посуд, касманаўт у космасе, саліст ансамбля, салодкая слойка.
Чыстагаворкі, скорагаворкі
Сорак сарок – сорак марок.
На какосы, на какосы наляцелі мы як восы.
Сонца-сонейка, свяці цёпленька.
Са-са-са – вось бяжыць ліса, Ас – ас –ас – пойдзем усе да нас,
Су-су-су – убачылі лісу, Ос–ос–ос – на палубе матрос,
Сы-сы-сы – не баюся я асы, Усь –усь –усь – з вады выйшла гусь,
Сі-сі-сі – у рацэ карасі. Ысь-ысь-ысь – у засадзе рысь.
- 6. Аўтаматызацыя гука С у сказах:
Сабака есць з міскі. Аўтобус прыпыніўся каля моста. Самалёт ляціць над лесам. Ліса спалохалася сабакі. Саліст праспяваў песню. У сома вусы. У Соні касынка ў палоску. Сёму купяць новы самакат. Салома сохне на сонцы. Самалёт ідзе на пасадку. У Сімы русыя косы. Барыса пакусаў сабака. У садзе сухі пясок. Соня пасаліла суп з мясам. У нас пагасла святло. Слава п’е квас. У садзе растуць астры. У місцы капуста. Ластаўку лётаюць высока ў нябёсах. Беражы нос у мароз[с]. У місцы кіслыя брусніцы. Сабака спіць пад кустом.
Загадкі
Яно па небе плавае, Маю рогі, маю ногі,
Іскрыстае, рухавае, Я багаты і ўбогі,
Жыццё дае палеткам Ля мяне ўсе сядаюць,
І збажыне, і кветкам. Дык скажы, як называюць.
(Сонца) (Стол)
Гудзе, як пчала, ляціць, як страла,
Крыламі не махае, хто адгадае? (Самалёт)
На дварэ - гарою, а ў хаце – вадою. (Снег)
З вады нарадзіўся і ў ваду ператварыўся. (Снег)
Белы, а не цукар. Ног няма, а ідзе. (Снег)
Я засяваю дол ігліцай,
Спрадвеку слаўлюся жывіцай. (Сасна)
Прыказкі, прымаўкі
Слова сказаў – сякераю адсёк.
Сказанага слова ніхто за хвост не зловіць.
Сказана – звязана.
Сон на заўтра адлажы, а справу сёння зрабі.
Сакавік часам снегам сее, а часам сонцам грэе.
Смачна было, ды бліз[с]ка дно.
Усякаму сваё баліць.
Касі каса пакуль раса.
Якая справа – такая и слава.
Скоры паспех людзям на смех.
Сам не ўмееш слухаць – другога не прымусіш.
Вершы
САВА І САВА
Прыйшоў Сава ў лес, - Ты скажы, сава, -
На яліну ўлез, Пытаецца Сава,
Падняў галаву, А твая дзятва
Убачыў саву. Ведае забавы?..
Лянівы санліваму кажа: – Не позна!
Санлівы ляніваму кажа: – Марозна!
Лянівы санліваму: – Дзе мае ноты?
Санлівы ляніваму: – Эй, ты, лянота!
Санлівы – лянівы, лянівы – санлівы!
У асы не вусы, а вусікі.
У маленькай Сані сані едуць самі.
С – як серп ці маладзік, што на сінім небе ўзнік.
Спіць спакойна стары сом,
Бачыць ён салодкі сон.
Сустракаць бягуць вясну сінія пралескі.
Пайшоў Сёма лавіць сома,
Соня спіць спакойна дома.
Соні – сон, Сёму – сом.
Галавой ківае слон
Ён сланісе шле паклон.
Сонейка, сонейка, асвяці сасоннікі.
Паслухай, падумай
Салата, сок, сад, суп, смецце, сухар, сыр, сырок, сом, сон, сасіскі, самалёт. Што з гэтага можна есці, а што нельга?
Ананас, нос, вус, лес, квас, голас. Што з гэтага можа расці?
Аса, каса, ліса, сом, сава, валасы, посуд, салома, сэрца. Што тут жывое? Што нежывое? Хто можа лётаць?
Статак, стол, крэсла, спадарожнік, сосны, слон, слівы, смятана, слоік, гусь, сад, лось.
Што з гэтага можа быць у людзей у хаце?
Сава, сліва, самалёт, санкі, карась, таксі, снягір, свіння, спіна, самазвал, слёзы, самакат.
Хто можа рухацца? Што самастойна рухацца не можа?
Паслухай, перакажы
ВОСЬ ДЫК СВІСНУЎ
Нехта прынёс Сяргейку свісток. Носіць яго з таго часу Сяргейка заўсёды з сабою і ўсё свішча ды свішча.
Аднойчы Сяргейка так свіснуў каля самага вуха ката Ваські! Спалохаўся Васька і скокнуў на стол. А там міска са смятанай. І вось міска пустая, а ўвесь стол і Васька ў смятане.
ПАДАРУНАК СЫНУ.
Маці падаравала сыну маленькага сабачку. Вельмі ўзрадаваўся Саня падарунку і адразу назваў сабачку Сімкам. Вось пачаў Сімка знаёміцца з пакоямі. Спачатку абнюхаў маміну сумку. Потым залезл пад стол і стаў грызці ножку крэсла.
“Сімка, нельга!” – закрычаў Саня і палез за сабачкам пад стол. Але Сімка выскачыў адтуль, пабег у калідор і хацеў схавацца за самакат. Тут Саня злавіў сабачку і сказаў: “Не бойся, Сімка. Я цябе біць не буду.”
Соня і Саня ў садзе. Там шмат кустоў і сасна. Растуць таксама слівы. Саня частуе Соню слівамі. На абед у Сані і Соні суп з мясам, капуста пад соусам, ананасавы сок і слівы. Смачны абед у Соні і Сані.
Паслухай, адкажы
Саня ідзе ў сад. Хто? Куды?
У садзе восы? Хто? Дзе?
Сава спіць. Хто? Што робіць?
Утвары прыметнікі
Лес – лясны, сад – садовы посуд – пасудны
Аўтобус – аўтобусны сон – сонны мяса – мясны
Месца – мясцовы ананас – ананасавы вус – вусаты
Сасна – сасновы какос – какосавы смак – смачны
Складзіце сказы са слоў
Сёма, пасвілі, і, статак, Соня. Сок, піў, ананасавы, Сева.
Сіма, суп, з, есць, мясам. Саня, сумцы, у, ананас, нясе.
Літаратура
- Агняцвет Э. Рэчка, рэчанька мая!: вершы. – Мн.: Юнацтва, 1991.-48 с.
- Пралеска. У истоков образного слова: хрестоматия . – Мн., 2011 .- 112 с.
- Старжынская Н. С. Займальны матэрыял па навучанню грамаце .- Мн.: Нар. асвета, 1989.- 80 с.
- Успенская Л. П., Успенский М. В. Учитесь говорить правильно. – М.: Просвещение, 1991. – 224 с.