Аўтаматызацыя гукаў

Аўтаматызацыя гука [с].

Паслухай і паўтары

  1. Прамыя склады і словы з імі:

 Са - со - су - сы, со - су - сы - са, су – сы - са - со, сы - са - со - су.

Сад, сані, самакат, самалёт, сын, сок, сода, сад, сон, сом, Соня, суп, сумка, субота, сухі, аса, каса, вусы, пясок, посуд, сотня, мяса.

  1. Адваротныя склады і словы з імі:

 Ас – ос – ус – ыс, ос – ус – ыс – ас, ус – ыс – ас – ос, ыс –ас – ос – ус.

Фокус, кактус, вус, подпіс, лес, нос, насос, какос, авёс, матрос, паднос, аўтобус, ананас, Дзяніс.

  1. Складавы рады са збегам зычных:

Ста – сто - сту- сты                аст – ост –уст - ыст

Кса – ксо – ксу- ксы              аск – оск – уск - ыск

Ска – ско – ску – скы            акс – окс – укс – ыкс

Спа – спо –спу - спы            асп – осп – усп – ысп

Сма – смо - сму- смы              асм – осм – усм – ысм

Сна – сно – сну – сны            асн – осн – усн - ысн

Пса – псо – псу – псы             апс – опс – упс – ыпс

  1. Словы са збегам зычных:

Статак, стадыён, скокі, слон, святлафор, спадарожнік, сваяк, студзень, студэнт, стол, стул, свабода, спакой, смак, капуста, месца, пусты, Мінск, схаваны, усход, небяспечны, поспех, мост, хвост, хакеіст, баяніст, куст.  

  1. 5. Аўтаматызацыя гука С у словазлучэннях:

Высокая сасна, сталёвы насос, пасажыры аўтобуса, склад слова, сасновы лес, пасадка сосен, спуск самазвала, пусты посуд, касманаўт у космасе, саліст ансамбля, салодкая слойка.

 Чыстагаворкі, скорагаворкі

Сорак сарок – сорак марок.

 На какосы, на какосы  наляцелі мы як восы.

Сонца-сонейка, свяці цёпленька.      

 Са-са-са – вось бяжыць ліса,            Ас – ас –ас – пойдзем усе да нас,

Су-су-су – убачылі лісу,                    Ос–ос–ос – на палубе матрос,   

Сы-сы-сы – не баюся я асы,              Усь –усь –усь – з вады выйшла гусь,

Сі-сі-сі – у рацэ карасі.                       Ысь-ысь-ысь – у засадзе рысь.

  1. 6. Аўтаматызацыя гука С у сказах:

Сабака есць з міскі. Аўтобус прыпыніўся каля моста. Самалёт ляціць над лесам. Ліса спалохалася сабакі. Саліст праспяваў песню. У сома вусы. У Соні касынка ў палоску. Сёму купяць новы самакат. Салома сохне на сонцы. Самалёт ідзе на пасадку. У Сімы русыя косы. Барыса пакусаў сабака. У садзе сухі пясок. Соня пасаліла суп з мясам. У нас пагасла святло. Слава п’е квас. У садзе растуць астры. У місцы капуста. Ластаўку лётаюць высока ў нябёсах. Беражы нос у мароз[с]. У місцы кіслыя брусніцы. Сабака спіць пад кустом.

 

Загадкі

Яно па небе плавае,                                   Маю рогі, маю ногі,          

Іскрыстае, рухавае,                                    Я багаты і ўбогі,

Жыццё дае палеткам                                 Ля мяне ўсе сядаюць,           

І збажыне, і кветкам.                                 Дык скажы, як называюць.

(Сонца)                                                        (Стол)   

 

Гудзе, як пчала, ляціць, як страла,

Крыламі не махае, хто адгадае?   (Самалёт)

На дварэ  - гарою, а ў хаце – вадою. (Снег)

З вады нарадзіўся і ў ваду ператварыўся.  (Снег)

Белы, а не цукар. Ног няма, а ідзе.  (Снег)

Я засяваю дол ігліцай,

Спрадвеку слаўлюся жывіцай.   (Сасна)

 

Прыказкі, прымаўкі 

Слова сказаў – сякераю адсёк.

Сказанага слова ніхто за хвост не зловіць.

Сказана – звязана.

Сон на заўтра адлажы, а справу сёння зрабі.

Сакавік часам снегам сее, а часам сонцам грэе.

Смачна было, ды бліз[с]ка дно.

Усякаму сваё баліць.

Касі каса пакуль раса.

Якая справа – такая и слава.

Скоры паспех людзям на смех.

Сам не ўмееш слухаць – другога не прымусіш.

 

Вершы

САВА І САВА

Прыйшоў Сава ў лес,                          - Ты скажы, сава, -

На яліну ўлез,                                        Пытаецца Сава,

Падняў галаву,                                       А твая дзятва

Убачыў саву.                                          Ведае забавы?..

 

Лянівы санліваму кажа: – Не позна!

Санлівы ляніваму кажа: – Марозна!

Лянівы санліваму: – Дзе мае ноты?

Санлівы ляніваму: – Эй, ты, лянота!

Санлівы  – лянівы, лянівы – санлівы! 

 

У асы не вусы, а вусікі.

У маленькай Сані сані едуць самі.

С – як серп ці маладзік, што на сінім небе ўзнік.

Спіць спакойна стары сом,                 

Бачыць ён салодкі сон.  

 Сустракаць бягуць вясну сінія пралескі.

Пайшоў Сёма лавіць сома,

Соня спіць спакойна дома.

Соні – сон, Сёму – сом.

 

 Галавой ківае слон                                          

 Ён сланісе шле паклон.       

 Сонейка, сонейка, асвяці сасоннікі.  

 

Паслухай, падумай 

Салата, сок, сад, суп, смецце, сухар, сыр, сырок, сом, сон, сасіскі, самалёт. Што з гэтага можна есці, а што нельга?

Ананас, нос, вус, лес, квас, голас.  Што з гэтага можа расці?

Аса, каса, ліса, сом, сава, валасы, посуд, салома, сэрца. Што тут жывое? Што нежывое? Хто можа лётаць?

Статак, стол, крэсла, спадарожнік, сосны, слон, слівы, смятана, слоік, гусь, сад, лось.

Што з гэтага можа быць у людзей у хаце?

 

Сава, сліва, самалёт, санкі, карась, таксі, снягір, свіння, спіна, самазвал, слёзы, самакат.

Хто можа рухацца? Што самастойна рухацца не можа?

  

Паслухай, перакажы

ВОСЬ ДЫК СВІСНУЎ

         Нехта прынёс Сяргейку свісток. Носіць яго з таго часу Сяргейка заўсёды з сабою і ўсё свішча ды свішча.

         Аднойчы Сяргейка так свіснуў каля самага вуха ката Ваські! Спалохаўся Васька і скокнуў на стол. А там міска са смятанай. І вось міска пустая, а ўвесь стол і Васька ў смятане.

 

ПАДАРУНАК СЫНУ.

         Маці падаравала сыну маленькага сабачку. Вельмі ўзрадаваўся Саня падарунку і адразу назваў сабачку Сімкам. Вось пачаў Сімка знаёміцца з пакоямі. Спачатку абнюхаў маміну сумку. Потым залезл пад стол і стаў грызці ножку крэсла.

“Сімка, нельга!” – закрычаў Саня і палез за сабачкам пад стол. Але Сімка выскачыў адтуль, пабег у калідор і хацеў схавацца за самакат. Тут Саня злавіў сабачку і сказаў: “Не бойся, Сімка. Я цябе біць не буду.”

          Соня і Саня ў садзе. Там шмат кустоў і сасна. Растуць таксама слівы. Саня частуе Соню слівамі. На абед у Сані і Соні суп з мясам, капуста пад соусам, ананасавы сок і слівы. Смачны абед у Соні і Сані.

        

Паслухай, адкажы

Саня ідзе ў сад. Хто? Куды?

У садзе восы? Хто? Дзе?

Сава спіць. Хто? Што робіць?

 

Утвары прыметнікі 

Лес – лясны,                         сад – садовы                   посуд – пасудны

Аўтобус – аўтобусны          сон – сонны                    мяса – мясны

Месца – мясцовы                 ананас – ананасавы         вус – вусаты

Сасна – сасновы                  какос – какосавы            смак – смачны

                                                                                 

Складзіце сказы са слоў 

Сёма, пасвілі, і, статак, Соня.                   Сок, піў, ананасавы, Сева.

Сіма, суп, з, есць, мясам.                         Саня, сумцы, у, ананас, нясе.

 

Літаратура

  1. Агняцвет Э. Рэчка, рэчанька мая!: вершы. – Мн.: Юнацтва, 1991.-48 с.
  1. Пралеска. У истоков образного слова: хрестоматия . – Мн., 2011 .- 112 с.
  2. Старжынская Н. С. Займальны матэрыял па навучанню грамаце .- Мн.: Нар. асвета, 1989.- 80 с.
  3. Успенская Л. П., Успенский М. В. Учитесь говорить правильно. – М.: Просвещение, 1991. – 224 с.
свернуть

Аўтаматызацыя гука [ш].

Чыстагаворкі

Ша-ша-ша мыю малыша,                      Аш-аш-аш – у лесе ёсць шалаш,

Шу-шу-шу – ваду нашу.                       Уш-уш-уш – мы купілі груш,  

Шы-шы-шы малога калышы.                Ыш-ыш-ыш – кот злавіў мыш.

 

Аўтаматызацыя гука Ш у словазлучэннях, сказах        

  1. Наша школа, швейная машынка, шаўковы шалік, Дашына шапка, шамацяць мышаняты, пшанічная каша, шыццё шынялю, наш душ, шыпы шыпшыны, Наташыны галёшы, у машыны шыны, пшонная каша, пушыстая шапка.

Згатавала Даша кашу для Машы.

Маша Дашы ўдзячная – каша ў Дашы смачная.

 

2.Праспрагайце разам са мной:

Я мяшаю пшонную кашу.           Ты мяшаеш пшонную кашу і г.д.

Я шыю на швейнай машынцы.   Ты шыеш на швейнай машынцы і г.д.

 

  1. Паўтарыце за мной сказы.

Лёша пайшоў у школу. Даша шые на швейнай машынцы.

Сашава шапка ўпала пад вешалку. Наташа і Маша знайшлі ландышы.

Паша знайшоў шампіньёны. Мішка знайшоў шышку.

Яшу купілі шашкі і шахматы. Нюша і Глаша елі кашу.

Наша Маша на шашы. На шашы машыны.

 

Загадкі

Стаіць пястунчык –

За кожны глытунчык

Просіць пацалунчык.  (Шклянка)

 

Туды – рог, сюды – рог,

Пасярод – нібы пірог,

А сама набіта пухам

І ў мяне ляжыць пад вухам.  (Падушка)

 

  Маленькі шарык пад лаўкаю шарыць,       

  Збірае крошкі, баіцца кошкі.   (Мыш)    

    

Што за вішні

На шыі павіслі?  (Пацеркі)

 Ледзь вясна шчэ наступае –

Ён канцэрты пачынае.

Гучна льецца песня – свіст…

Як завецца той артыст?   (Шпак)

 Штоночы дарожка з залатога гарошку.        (Млечны шлях)

  

Прыказкі, прымаўкі

Шыла ў мяшку не схаваеш.

Не шукаючы не знойдзеш.

З шыла не зробіш мыла.

Шануй людзей, то і цябе пашануюць

 

Скорагаворкі

 Шылам Мушка шыла вушка.

Шэсць мышанят у шалашы шамацяць.

Сашы далі кашы, а Машы сыраквашы.

 

НА ШАШЫ

Штохвіліны на шашы                                 За машынаю машына.

Шумна, як на кірмашы.                              Нешта шэпча шына шыне…

Шоргат,                                                       Шэпча шустрая шаша:

Шорах,                                                         - Не спяшайцеся,

Шум птушыны.                                            Ша-ша…

 

ШПАЧОК

Пайшоў шпак на шпацыроўку,                Пайшоў шпак на шашу,          

Знайшоў хустку-кашміроўку,                  Знайшоў шапку малышу.

А шпачыха завязала                                  - Харошая шапка.

І нічога не сказала.                                    Дзякуй табе, татка.

 

 Сенам шапаткім у шалашы,                         

Мышка шустрая, уночы не шуршы.  

          

У вавёркі ў катушку

Кожны ў шчыльным кажушку,

Сто арэшкаў спелых, шэрых –

На вавёрчыны вячэры.

 

У машыны – шыны,

А шыпы ў шыпшыны.

 Паслухай, падумай

Што з пачутага можа само рухацца?

Шына, машына, мышы, шыпшына, кошык, шыла, шыя, ландышы, вушы, шыншыла, шапка.

 

Што з гэтых рэчаў адносіцца да вопраткі?

Шапка, шашкі, шахматы, шалік, шампунь, шарык, шорты, машына, шахта.

 

Да якіх слоў можна паставіць пытанне хто? (жывое), да якіх што?(нежывое)

Шалаш, Паша, душ, Наташа, швяя, кулеш, шнурок, мышка, плюшавы мішка, падэшва, школьнік.

 

Палічы

         Тата і мама купілі Пашу па шэсць шарыкаў. Тры шарыкі ў Пашы лопнулі, а тры паляцелі. Колькі ў Пашы засталося шарыкаў?

 

Паслухай, адкажы

 Мышаня знайшло дзірку ў мяшку і ўцякло ад кошкі. Хто? Што зрабіла? Дзе? Ад каго?

Швяя Даша шые на швейнай машынцы шаўковы шалік. Хто? Што робіць? На чым? Што шые? Які шалік?

 

Паслухай і перакажы

 

ДАШЫН ПУШОК.

         Быў у Дашы кот Пушок. Пайшла Даша ў школу, а Пушок яе дома чакаў. Прыйшла Даша дадому і ахнула! На падлозе валяўся шаўковы шалік, бацькава шапка-вушанка. А матуліны шлёпанцы ляжалі ў яе капелюшы на шафе! Кот-свавольнік сядзеў пад вешалкай і варушыў вушамі.

 

Літаратура

Пралеска. У истоков образного слова: хрестоматия.- Мн., 2011.- 112 с.

Старжынская Н. С. займальны матэрыял па навучанню грамаце .- Мн.: Нар. асвета, 1989. – 80 с.

Успенская Л. П., Успенский М. В. Учитесь говорить правильно. – М.: Просвещение, 1991. – 224 с.

свернуть

Аўтаматызацыя гука [ж].

Чыстагаворкі, 

Жа-жа-жа – злавілі вужа,

Жу-жу-жу – на траве ляжу,

Жы-жы-жы – у вадзе плаваюць маржы,

Жо-жо-жо – мы выраслі ўжо.

 

Загадкі

Бягуць па дарожцы дошкі ды ножкі.  (Лыжы)

Іголкі мае, а шыць не ўмее.                  (Вожык)

Пад хвоямі, пад смолкамі па лясных дарожках

Бяжыць клубок з іголкамі на кароткіх ножках.      (Вожык)

 

З выраю першы вяртаецца.                       

З песняй да свету звяртаецца.                  

Поля і неба сябрук,                                   

Гэта, вядома, … (жаўрук) 

  

Чоран, ды не воран,

Рагаты, ды не бык.

Шэсць ног без капыт.

 Ляціць – вые,

 Сядзе -  зямлю рые.    (Жук)

 

 

Маленькі галышык                                       Бацька радасна люляе           

Упаў з вышак,                                              сотні дзетак на руках.

Не так разбіўся,                                            Шапка ў бацькі лісцяная,

Як шапачку забыўся.                                    Дзеткі  - усе ў  капелюшах.     

(Жолуд)                                                          (Дуб, жалуды)  

 

Ложа мае, ды ў ім не ляжыць:                Зімой даліны і сцяжынкі 

Усё бяжыць і бяжыць.  (Рака)                 Пакрылі белыя (сняжынкі).

 

Прыказкі, прымаўкі

Дружба дружбаю, а служба службаю.

Прыгожаму ўсё гожа.

Не зважай на ўраджай, а жыта сей.

 Добра працуеш – Радзіму мацуеш.

 Сем разоў адмер, адзін адрэж.

 

Скорагаворкі

Колькі ножак, столькі ж рук,

Ж – нібы вялікі жук.

Згубіш Ж і слоў прыгожых

Прачытаць ніяк не зможаш:

Журавель, жыццё, жаўрук.            (А. Вольскі)

 

Сорак ножак у сараканожак.

Рухаюцца ножкі – паўзуць сараканожкі.

Жняцы на ніве – жне жыта жнівень.

Вожык- маці, вожык- тата                  Спрытны, жвавы вожык-зух

І малыя важаняткі                                 сябруку пашыў кажух.    

 Кніжкі ўважліва чытаюць

Пад алешынай ля хаткі.

 

Паслухай, падумай

Да якіх слоў можна паставіць пытанні хто? да якіх што?

Жаба, жыта, жук, вужы, нажы, піжама, лыжы, піражок, ляжанка, жаўрук, вожык.

 

 Якія з гэтых слоў называюць жывёл?

Ажыны, жырафа, жарабя, жаўток, марожанае, жэле, журавель, маржы, вужы, стрыжы,  гаражы, жужаль, лыжнік, жолуд.

 

Палічы

         У школьным жывым кутку жылі тры вожыкі і два вужы. Потым у жывым кутку пасяліліся журавель і тры жабы. Аднаго вожыка і аднаго вужа падаравалі дзіцячаму саду. Колькі жывёл засталося ў школьным жывым кутку?

 

         Жанна і Жэня знайшлі каля дуба жалуды. Жанна знайшла дзевяць жалудоў, а Жэня  - пяць. Жанна аддала Жэню два жалуды. Потым Жэня знайшоў яшчэ шэсць жалудоў і падзяліўся з Жаннай. У іх стала пароўну жалудоў. Колькі жалудоў стала ў Жанны і Жэні?

 

Паслухай, адкажы

         Жора і Жэня лізалі марожанае на пляжы. Хто? Што рабілі?Дзе?

 

Жанна і Міша ішлі па лесе. Яны ўбачылі вожыка. Вожык скруціўся клубком. Хто? Што рабілі? Дзе? Убачылі каго? Што зрабіў?

        

ЖЭНЯ І ВОЖЫК

         У Жэні жыве вожык. Удзень вожык чакае цемры пад кніжнай шафай. Жэня кожны дзень рыхтуе ежу для свайго калючага шарыка. Каб вожык паеў, неабходна выманіць яго з-пад шафы.

 

ЖЭНЯ ПАМЫЛІЎСЯ

 – Напішы, Жэня, што робяць жывёлы: вожык, журавель, вужы, жаба. Жэня ўсміхнуўся і напісаў. Вось што ў яго атрымалася. Вужы лётаюць у небе. Вожык лазіць па дрэвах. Журавель поўзае па зямлі. Жабы палююць на мышэй.

  Жэня, вядома, пажартаваў і наўмысна зрабіў памылкі. Выпраўце іх.

 

ХІТРЫ ЖОРА.

– Жора, пабеглі навыперадкі. Хто першы дабяжыць да гаража і вернецца назад? Фініш будзе тут, каля школы.

– Той, хто першым дабяжыць да школы, будзе пераможцам?

– Вядома.

– Тады навошта бегчы да гаража? Я цябе лепей тут, каля школы, пачакаю.     

 

Літаратура

Пазнякоў М. У бары і на двары: Вершы. Скорагаворкі. Загадкі .- Мн.:Нар. асвета, 2012.- 30 с.

Пралеска. У истоков образного слова: хрестоматия.- Мн., 2011.- 112 с.

Старжынская Н. С. Займальны матэрыял па навучанню грамаце .- Мн.: Нар. асвета, 1989. - 80 с.

Успенская Л. П., Успенский М. В. Учитесь говорить правильно. – М.: Просвещение, 1991. – 224 с.

свернуть

Аўтаматызацыя гука [ч]. 

Чыстагаворкі

А чу-чу, чу-чу, чу-чу,               

Я гарох малачу                          

На чужым тачку              

 На прыгорачку.  

          

Ча-ча- ча – злавілі ляшча,

Чу-чу-чу – да месяца лячу,

Чы-чы-чы – сядзім на пячы.

Чо-чо-чо – возьмем на плячо.

Ач-ач-ач – ніколі не плач,

Оч-оч-оч – цёмная навокал ноч.

Паслухай, паўтары, падумай

  1. 1. Урач, ткач, ключ, мяч, печ, ноч, абруч, меч, рэч

 З якім рэчамі з пералічаных можна гуляць?

 

  1. 2. Дачка, печка, ячмень, булачка, ручка, пчала, кручок, рэчка, павучок, авечка, лётчык, грэчка, чытанка, унучка.

Якія словы называюць жывое? Якія – нежывое?

 

  1. 3. Чаромха, чайнік, чарапаха, качка, качан, дача, задача,чарэшня, чарніцы, чалавек, чыгунок, чуб, вечар, вучань.

Што тут можа само рухацца? Якія з гэтых слоў абазначаюць ягады? Якія з гэтых слоў абазначаюць назвы посуду?

 

  1. 4. Якія з гэтых слоў азначаюць маленькія прадметы?

 Вучаніца, пальчык, мячык, дачка, пячэнне, ручаёк, бычок, чарніцы, крынічка, хлопчык, рэчка, урач, пячонка, жучок, пчала, ключык, чайка, вудачка.

 

Паслухай, адкажы на пытанні

       Ніначка наглядае за сястрычкай Волечкай. Яна калыша каляску Волечкі, каб дзяўчынка не крычала. “Малайчына, дачушка”, - гаворыць тата. – Маме дапамагчы – твой абавязак”. Хто? Што робіць? Чыю каляску? Навошта? Што гаворыць?

 

         У Танечкі тата і мама ўрачы. Яны лечаць хворых. Танечка таксама хоча стаць урачом. А пакуль што Танечка лечыць сваіх лялек. У каго? Хто тата і мама? Што робяць? Хто? Кім стаць? Што робіць? Каго ?

Паслухай і перакажы

КРОПЛЯ Ў МОРЫ

         Хто плача? Маленькія дзяўчынкі і хлопчыкі. Плачуць дрэвы аб дажджы, які прайшоў. Але ведаеш, хто больш за ўсіх плача? Марская чарапаха. Аднойчы злавілі мы такую чарапаху. Яна была вялікай-вялікай. Не чарапаха, а сапраўдная хатка на нязграбных лапах. Пасадзілі мы гэтую чарапаху на палубу. А яна раптам пачала плакаць. Раніцай плача, вечарам плача і ў абед таксама кап-кап… Закацілася сонейка ў мора – чарапаха плача. Ёй сонейка шкада. Пагаслі зоркі – зноў плача. Шкада ёй зорачак.

         Нам таксама стала шкада чарапаху. Мы адпусцілі яе ў сіняе мора. Потым даведаліся: абдурыла нас чарапаха… Нічога ёй не было шкада. Плачуць чарапахі таму, што жывуць у моры. Вада ў моры салёная. Лішнюю соль з вады чарапахі і выплакваюць.

 

Загадкі

Прыйшла чорная маці, усіх паклала спаці.                 (Ноч)

 

Прыйшла чорна карова, усіх людзей пабарола.          (Ноч)

 

Брат з браткам цераз дарогу жывуць,

Адзін аднаго не  бачаць.                                                (Вочы)

 

Кругленькія, гарбаценькія,                     Болей б’ём – ён болей скача,     

Па краях – лахмаценькія.                        Не сярдуе і не плача.

Як прыйдзе бяда –                                    Моцна ўдарыш – не дагоніш,

Цячэ з іх вада.                                           А ў вадзе з ім не патонеш.

(Вочы)                                                        (Мяч)     

 

Не можа ні стаяць і ні легчы,                  У яго ў начы           

А ўвесь час хоча бегчы.                           Вачэй тысячы.

(Ручай)                                                       (Неба)

 

 

Прадукты, садавіна, гародніна

Выспеў на градзе белы чарадзей:

Галава – на славу, да зубка зубок,

Добрая прыправа, а завуць …(Часнок)  

 

Гудзе, ды не самалёт.

Можа раніць, ды не страла.

Хто адгадае, хто гэта?       (Пчала)

 

Растуць у лесе сястрычкі – рыжыя... (Лісічкі )

 

Без калёс, а едзе.                                             (Човен)

 

Еду, еду – ні дарогі, ні следу.                         (Човен)

 

 

 

 

Скорагаворкі

Шубка ў авечкі цяплейшая за печку.

У чаплі -  чапляня, у зайкі – зайчаня.

Пчолка з чмелем у чоўніку плылі.

Чатыры чорныя гракі крычалі гучна ля ракі.

Чатыры чорных чарцяняці чарцілі чорным чарнілам чарцёж.

 

Чапяла і чапля

Чапяла з хаты ўцякла, раскрычалася,

Чапяла да чаплі чаплялася:

-Чаму, чапля, ногі доўгія маеш?

-Чаму, чапля па балоце блукаеш?

 

Тачу, тачу, абточваю,

Начыста заточваю,

Канцы з канцамі сточваю.

Калі што недаточана,

А можа ператочана,

За точку пераплочана, -

Хутчэй, хутчэй даточвайце,

І не пераплочвайце.

 

 

Літаратура

Агняцвет Э. Рэчка, рэчанька мая! : Вершы. – Мн.: Юнацтва, 1991.- 48 с.

Пазнякоў М. Птушынае свята: Вершы. Скорагаворкі. Загадкі . – Мн.: Нар. асвета, 2012.- 30 с.

Пралеска. У истоков образного слова: хрестоматия. -  Мн., 2011. – 112 с.

Старжынская Н. С. Займальны матэрыял па навучанню грамаце. – Мн.: Нар. асвета, 1991. - 80 с.

Успенский Л. П., Успенский М. В. Учитесь правильно говорить . – М.: Просвещение, 1991. – 224 с.

свернуть

Аўтаматызацыя гука.

 

Словы для аўтаматызацыі

1. Авал, канал, метал, падвал, баскетбол, стол, дзяцел, попел, навасёл, вакзал, пенал, футбол, самазвал, асёл, казёл, вузел, касцёл, Павел. 

2. Заколка, галка, вулкан, балкон, палка, халва, тлусты, булка, пасылка, салдат, мяцёлка, Волга, насілкі, алфавіт, гальштук, фіялка, калготы, бутэлька. 

3. Ла, ло, лу, лы. Лак, ластаўка, піла, салата, палатка, лаўка, лапаць, латка, акула, халат, лама, ласка, лавіна, кулак, булаўка, лавішкі, малако, лаза, золата, холад, голад, валасы, галасы, галава, малахіт.

         Лом, лоб, далоні, калона, салонка, палоць, палова, локаць, лось, лотаць, балонка, калонка, халодны, салома,

Лыжы, лыжнік, палын, лыжня, лысы, калыска, спелы, белы, мілы, канікулы.

Луг, лупа, Лука, лунацік, валун, Калуга, галубка, галубы, галубок, жалуды.

 

4. Кла, кло, клу, клы.        Зла, зло, злу, злы.       Гла, гло, глу, глы.

   Пла, пло, плу, плы.        Бла, бло, блу, блы.     Фла, фло, флу, флы.

   Хла, хло, хлу, хлы.         Сла, сло, слу, слы.

(Мяняецца парадак складоў не менш за 4 разы)  

 Клава, клас, клоўн, класны, клубок, клумба, паклон, скланенне, клавіятура, клуб, іклы, вокладка, складаць, пекла, шкло, класці.

 Гладкі, глобус, глыток, глыбіня, глытаць, глыбокі, глухі, гладыёлус, глотка, глупства, гладыш, глушэц.

 Блакнот, бландзін, блыха, аблокі, яблык, блузка, блакада, блытаніна, блакіт.

 Плысці, плоў, плод, плакат, пластылін, плот, плошча, плывец.

 Слава, слойка, слон, вясло, слых, масла, сланечнік, слабы, слухач, слуп, слоўнік, слодыч.

 Фламінга, флот, хлопец, хлапечы, хлус, хлусня.

 

5. Акл, окл, укл, ыкл.       Алк, олк, улк, ылк.     Асл, осл, усл, ысл.

   Алс, олс, улс, ылс.        Апл, опл, цпл, ыпл.    Алп, олп, улп, ылп.

  Афл, офл, уфл, ыфл.      Аох, олх, улх, ылх.

 

6. Аўтаматызацыя гука Л у сказах:

  На балконе лопнула шкло.             Клава палола гладыёлусы на клумбе.

  Эла зламала лыжную палку.           Ала ела булку з маслам.

  Святлана слухала салаўя.                Клава плавала з аквалангам.

  Павел заблукаў у глухім лесе.         Міла ўкалолася булаўкай.

  Святлана ўсміхнулася вясёлцы.      Валодзя складаў халаты.

  Шкляная бутэлька лопнула ад холаду.

  Ала закалола валасы залатой заколкай.

 

Загадкі

На агні не гарыць, у вадзе не тоне.                            (Лядзяш, лёд)

 

Што зімою камлём уверх расце?                                 (Лядзяш)

 

Расце ён зімою                                                  

Уніз галавою,                                         

Камлём дагары                                                             

І расце да пары:

Як стане  грэць сонца –                        

Ён плача бясконца,                              

Сыходзіць слязамі                                  

І ўвесь прападае.                                    

Падумайце самі:                                                             

Мо хто адгадае?  (Лядзяш)         

 

Сябры, пабраўшыся за рукі,                     Вісіць – зялёны,          

Вядуць усіх нас да навукі.                        Ляціць – жоўты,       

Яны – у кнізе, у газеце,                            Ляжыць – чорны.  (Ліст) 

І іх павінны ведаць дзеці.

(Літары)

Ляжыць паленца, а ў сярэдзіне – сэрца.                           (Аловак)

У гаі –гаёчку                                              Сінявокі, слаўны, чысты,           

Між травы – расы                                      Галавасты, залацісты,

Белыя званочкі                                           Дасць абноў ён людзям шмат,

Спрабуюць галасы.                                     Будзе кожны вельмі рад.     

(Ландыш)                                                      (Лён)

 

Што за гаспадыня ходзіць каля гаю?

Залатое футра па зямлі цягае.                     (Ліса)

 

 Жыву я ў кожнай хаце,     

 Удзень я мала варты,

 А нанач усім людзям

 Патрэбны я не жарты.                                 (Ложак)

         

У лесе жыве, харчуецца,

На галаве дрэва красуецца.                           (Лось)

 

Шпількі, іголкі - не злічыш колькі.               (Яліна)

 

Дапаможа есці ўсім,

А сама - не есць зусім.                                    (Лыжка)    

    

Прыказкі і прымаўкі

Далей паложыш – бліжэй возьмеш.

Была б галава на плячах!

З адкладу няма ладу.

 

Скорагаворкі, чыстагаворкі

Ла-ла-ла – на кветцы пчала,

Лы-лы-лы – не баюся пчалы,

Ло-ло-ло – на вуліцы святло,

Лу-лу-лу – цацкі ў вуглу,

Лю-лю-лю – маму я люблю,

 

Лі-лі-лі – кашу пасалі,

Ле-ле-ле – посуд на стале.

Ол-ол-ол – сядаем за стол,

Оль-оль-оль – мы купілі соль,

Ель-ель-ель – дзеці п’юць кісель.

 

 

Лянок не любіць лянот. Лянот не любіць лянок.                       

          

Ліска лашчыць лісяня,                      

а ласіха – ласяня.                               

Леў ласкава лапаю

ільвяня паляпвае.

 

  -   Ці маліну мылі вы?    

  -   Мылі, ды не вымылі.

 

 

 Міла шукала булаўку.  

 Булаўка ўпала пад лаўку.

 

ЛІСКА І ЛЫСКА

Каля лесу бегла                                              Але Лыска

Ліска,                                                             Ані блізка:

А насустрач Лісцы                                          - Не люляў я

Лыска.                                                            Лысянятак,

Папрасіла Ліска                                              Што ж люляць мне

Лыску:                                                            Лісянятак?

-Палюляй, сусед, калыску,                   

 

Каласы каласавалі, каласавалі, выкаласаваліся.

Лілечка лялечку Алачку любіць, яе забаўляе.

Лілечка лялечку Алачку ў люльцы люляе.

Піліп да ліпы прыліп. Да ліпы прыліп Піліп.

Галубыя галубы гулялі ў галубятні.

 

Зачаруюць светла летам нас фіялкі фіялетам. 

 

Лета, ліпень, лінуў лівень.

Пахнуць ліпы і маліны.                       

 

Расцвілі ў бабулі Лёксы                       Пакланюся на палянцы      

Гладыёлусы і флёксы.                          Я рамонку і фіялцы.

 

 

Літаратура

Пазнякоў М. Званочкі велічнай красы: Вершы. Скорагаворкі, Загадкі. – Мн.: Нар. асвета, 2013 . – 24 с.

Пралеска. У истоков образного слова: хрестоматия .- Мн., 2011.- 112 с.Старжынская Н. С. Займальны матэрыял па навучанню грамаце. – Мн.: Нар. асвета, 1989, - 80 с.

свернуть

Аўтаматызацыя гука [р].

Аўтаматызацыя гука Р у адкрытых складах і словах:

Ра-ро-ры-ру-рэ      рэ-ро-ру-ра-ры    ро-ра-рэ-ры-ру

Ру-ры-рэ-ро-ра      ры-ру-рэра-ро (Паўтарыць не меней чатырох разоў)

Рама, радасць, радыё, Радзіма, рака, рак, раса, раскоша, расліна, ражок, распаліць, растлумачыць, распісаць, расказаць, раздаць, разабраць, рабіна, чарапаха, мора, берагі, карона, ракета, пара, макарона, рамонак, мурашка

Рогі, рогат, розны, розум, роля, розніца, сарока, варона, робат, Сярожа, бяроза, арол, урок

Рука, руды, ружа, русак, рух, ручаёк, ручка, ручнік, рухацца, варушыцца

Рэха, рэчка, рэчы, рэмень, рэшата, рэдзька, рэйка, арэхі

Рыба, рыбак, рыбалка, рыбалоў, рыбіна, рысь, рыкаць,рыхтаваць, мандарын, фары

Аўтаматызацыя гука Р у складах і словах са збегам зычных:

Бра–бры-бро-брэ–бру, бру- бро-бра–бры- брэ, брэ–бра-бру-бры-бро, бры-бро-бру-бра-брэ

Гра-гро-грыг-ру-грэ, грэ-гру-гро-гры-гра, гры-грэ-гра-гру-гро, гро-гры-грэ-гры-гру

Пра-про-пры-прэ-пру, пры-пру-про-пра-прэ, про-прэ-пру-пры-пра, про-пра-пру-прэ-пры

Тры-тра-тро-тру-трэ, тра-трэ-ту-тро-тры, трэ-тры-тро-тра-тру, тро-тру-тры-трэ-тра

Дры-дро-дрэ-дру-дра, дро-дра-дры-дру-дрэ, дрэ-дра-дру-дры-дро, дрэ-дро-дру-дра-дры

Вра-вро-вру-врэ-вры, вро-вры-врэ-вру-вра, вры-врэ-вро-вра-вру, вру-вра-вры-вро-врэ

Грузавік, пятрушка, крот, дрэва, дровы, дабранач, дробны, кроў, тактар, трава, тройка, трэці, транспарт, грошы, грушы, гром, грыміць, крыло, кран, матрошка, грабеньчык, кропля, бруква, трамвай, прыгожы, коўдра, страказа, грызе, кручок,круг, трохвугольнік, бразготкі, крэсла, крэйда, вершы, правіла, праўда, брусніцы, сястрыца

 

Аўтаматызацыя гука Р у адваротных складах і словах:

Ар-ор-ур-ір-эр, ір-эр-ар-ор-ур,  ор-эр-ур-ар-ір, ор-эр-ур-ір-ар, ір-эр-ур-ор-ар, эр-ір-ур-ар-ор

Арк-орк-урк-эрк-ірк, ырк-урк-эр-орк-арк, орк-арк-ірк-эрк-урк, эрк-ірк-арк-урк-орк 

Кефір, манастыр, цукар, тыгр, морква, абажур, марка, цэбар, катэр, памідор, мухамор, сыр, зефір, святлафор, матор, буквар, пухір, якар, сухар, камар, бабёр, сябар, заапарк, зорка, тырчыць, позірк, дзірка, арліца, горка, Рыгорка

 

 

Чыстагаворкі

Ра-ра - ра – пад сасной нара,

Ро-ро-ро – у Мінску ёсць метро,

 ру - ру- ру -  заяц грыз кару,

ры-ры-ры- гудзелі камары,

ыр-ыр- ыр – з’елі ўвесь сыр,

ір-ір-ір – выпілі кефір,

ор-ор-ор – чырвоны памідор,

ур-ур- ур - прыгожы абажур. 

 

Загадкі

Стукае, грукае, а нідзе яго не відаць                  (Гром) 

Вечарам нараджаецца, а раніцай памірае.        (Раса)

Зімой хаваюся, увесну з’яўляюся,

Летам весялюся, увосень спаць кладуся.            (Рака)

 

Жыве без цела, гаворыць без языка,

Ніхто не бачыць, а толькі чуе.                              (Рэха)

 

Аўсом не кормяць,                            

Пугай не гоняць,                                  

А як араць пачне –                           

 Сем плугоў цягне.                                                (Трактар)    

     

 У лужку - лужочку       

 Выраслі сястрычкі:    

 Залатое вочка.

 Белыя раснічкі.                                                   (Рамонкі)

 

Не рыба, а плыве.                               

Не конь, а ідзе.

Не піла, а рэжа.                                                          (Бабёр)

 

 Раніцу кожную лашчыць, сушыць      

 Шыю, рукі, твар і вушы.                                        (Ручнік)                     

Ва ўсіх дзетак адзенне з манетак.                                    (Рыба)

 

Прыказкі, прымаўкі

На вярбе грушы не растуць.

Рыбка ў рацэ, ды не ў руцэ.

З разумным пагавары – розуму набярэшся, а з дурнем – свой страціш.

Сам харошы, а розуму няма і на два грошы.

Праўда даражэй за грошы.

Прапала кароўка – прападай і вяроўка.

Бярыся дружна – не будзе грузна.

Дружна і горы раўняюць.

З разумнымі дзеткамі і без грошай хораша.

З добрага кораня – добры і сучок.

 

 Скорагаворкі

Ехаў Грэка цераз рэку,

Бачыць Грэка: у рэчцы рак.

Сунуў Грэка руку ў рэку,

Рак за руку Грэку – цап.     

 

Стары драч горла драў,

Драчанятак пільнаваў.

Раз прывёз Рыгор Цімоху мех арэхаў, мех гароху. 

Пракоп і Барыска елі барбарыскі.

Рыбак Рыгор рыбачыў на рацэ.

 У двары  - горка, пад горка – норка.

На двары без пары таўкуць мак камары.

Паклікаў Рыгорка Ягорку на горку.

Добра з Рыгоркам на горцы Ягорку.

Ракі, рыба і рака абхітрылі рыбака.                                                             

 

Рагатун Рыгорка родам                                 

З Рагачова – горада.                                       

Як захоча – зарагоча                                   

Рагатлівым рогатам.

 

Добры ў рэчцы ранкам клёў,

Калі спрытны рыбалоў.

 

Кропля з кропляй размаўляе.

Кропля кроплю падганяе:

- Ты скачы праз плот,

Абмінай асот!

 

Прагнуць працы буракі,

Кроп і рэпа і гуркі!

 

Вавёрка збірала арэхі,

Сабрала арэхаў паўмеха.

 

Рыгор, Кірыл і Палікарп                               Арлу, арлёнку і арліцы   

Прыйшлі ў нядзелю ў заапарк.                     На дрэве голым не сядзіцца.                

Пакармілі ў заапарку                                     Грымнуў гром угары,

Мы жырафу і жырафку.                                 Хлынуў лівень на двары.

 

Выраслі на градцы агуркі,                              У бары брусніцы

Рэдзька, морка, буракі.                                    Бралі тры сястрыцы.

 

У гародзе Варвара                                           Ранкам рэпку з градкі рад                 

Гароху нарвала.                                                Вырваць братка на салат.

 

Небарака грак не рад.                                   Прыляцеў да сябра верабей,          

Раптам трапіўшы пад град.                          Сябра ў верабейкі – салавей.  

 

СМАЧНЫЯ ІРЫСКІ

Каля горкі

Два Рыгоркі,

Дзве Марынкі,

Дзве Ірынкі,

Два Барыскі,

Дзве Ларыскі

Елі смачныя ірыскі.

 

Літаратура

 

Агняцвет Э. Рэчка, рэчанька мая: Вершы. – Мн.: Юнацтва,1991.- 48 с

Пазнякоў М. Птушынае свята: Вершы. Скорагаворкі. Загадкі. – Мн.:Нар. асвета, 2012.- 30 с.

Пазнякоў М. Свята ураджаю: Вершы. Скорагаворкі. Загадкі. – Мн.: Нар. асвета, 2012. - 22 с.

Пазнякоў М. У заапарку: Вершы. Скорагаворкі. Загадкі.- Мн.: Нар. асвета, 2012. – 32 с.

Пралеска.У истоков образного слова: хрестоматия.- Мн., 2011. – 112 с.

Старжынская Н. С. Займальны матэрыял па навучанню грамаце .- Мн.: Нар. асвета, 1989 . – 80 с.

свернуть