22.02-26.02.2021 Тэма: Наша цела
Бацькам рэкамендуецца:
Пагутарыць з дзіцем пра тое, якія ў чалавека часткі цела, для чаго патрэбныя рукі, ногі, вочы, вушы, шыя, нос, рот, зубы, вусны, мова; як трэба даглядаць за часткамі цела.
Разгледзець на наглядным прыкладзе з якіх частак складаюцца ногі
(пальцы, пятка, калені, насок); рукі (далоні, пальцы, локці); тулава (плечы, спіна, грудзі, жывот).
Пагутарыць, што ёсць на галаве ў кожнага (валасы, вушы; твар, лоб, бровы, вочы, вейкі, нос, ноздры, шчокі, вусны, язык.
Замацаваць назвы пальцаў: вялікі, указальны, сярэдні, безназоўны, мезенец.
ПАГУЛЯЦЬ У МОЎНЫЯ ГУЛЬНІ.
Гульня " Колькі?».
(Дарослы называе нейкую адну частку цела, а дзіця называе, колькі такіх частак ёсць у кожнага чалавека).
Вачэй__ _ (два вока); вуха_____, нага_____, нос_______, губа________, зубы (шмат)_____ рукі ____ і т. д.
Гульня "у мяне, у гнома, у волата".
У цябе рука, у гнома - _ _ _ ручка, а ў волата- _________ручышча;
у цябе нага, у гнома - _ _ _ ножка, а ў волата- _________нажышча;
Аналагічна з назвамі іншых частак цела.
Гульня "Даскажы слоўца".
Вушамі што робім? (слухаем), вачыма ... (глядзім), носам...(дыхаем, нюхаем), ротам..(ямо, п'ём, гаворым), рукамі ... (бярэм, трымаем), пальцамі..(чапаем, малюем, гладзім), нагамі ... (ходзім, бегаем, скачам).
Гульня «Выправі памылку».
Вочы патрэбныя, каб дыхаць; вушы-каб гаварыць, нос-каб маляваць, рукі-каб хадзіць, ногі-каб думаць, рот-каб глядзець.